Парамон выняў са скрыні загорнутыя ў паперу нейкія зярняткі, і даючы іх Карпу, так раіць:
-
Калі не маеш свайго чорнага пеўня, дык расстарайся дзе-небудзь, пакармі
яго гэтым зернем, і ён праз колькі дзён знясе яйка, не большае за
галубінае. Гэтае яйка ты павінен насіць цэлы месяц пад пахаю. Праз месяц
вылупіцца з яго маленькая яшчарка, якую будзеш насіць пры сабе і кожны
дзень карміць малаком са сваёй далоні. Расці яна будзе хутка, а па баках
у яе вырастуць скураныя крылы. Праз месяц яшчарка ператворыцца ў
крылатага цмока. Ён будзе выконваць усе твае загады. Ноччу ў чорным
абліччы прынясе табе жыта, пшаніцы і іншага збожжа, а калі прыляціць,
палаючы агнём, дык гэта значыць, што будзе мець пры сабе золата і
срэбра. Жыві з ім у дружбе, калі хочаш быць багаты, бо калі ўгнявіш, дык
ён можа спаліць табе хату і ўсё тваё майно.
Гэтую бязбожную параду
Карпа выканаў ахвотна. Выгадаваў жахлівага цмока, але чары яго не
засталіся тайнымі, бо гэтае страхоцце не раз пасля заходу сонца
з'яўлялася на вачах вяскоўцау, што вярталіся дахаты позняй парою.
Немає коментарів:
Дописати коментар